З Днём Будаўніка!

05.08.2020

Паважаныя калегі і партнёры адкрытага акцыянернага таварыства «Мінсктэлекамбуд»!

Віншую Вас з прафесійным святам - Днём Будаўніка!

Будаўнічая сфера заўсёды была і застаецца адной з самых запатрабаваных, цікавых, перспектыўных, але ў той жа час гэта і цяжкая праца, велізарная адказнасць, патрэба ў развіцці і самаўдасканаленні.

Ад імя калектыву адкрытага акцыянернага таварыства «Мінсктэлекамбуд» і ад сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам!

Жадаю вам здароўя, фінансавай стабільнасці, прафесійнага росту, новых дасягненняў і здзяйсненняў.

Няхай удача спадарожнічае ва ўсіх вашых пачынаннях, хай у вашых дамах заўсёды захоўваецца атмасфера душэўнасці, цяпла і ўзаемаразумення.

Дырэктар ААТ «Мінсктэлекамбуд»

Д.В.Степановский